Белорусскоязычная гимназия № 2 г. Борисова


Перейти к содержанию

Главное меню:


Навiны 27.04.2012

Вучні гімназіі прынялі ўдзел ў гімназічным конкурсе "Моладзь і дзеці ў гады вайны". Лепшыя творчыя работы былі адпраўлены на раённы этап конкурсу. Віншуем пераможцаў:
1) мультымедыйны праект "Дзеці ВАВ" Ляпковіч Мікіта і Макрыцкі Дзмітрый, дыплом 1 ступені
2) малюнак "Вяртанне дамоў" Сліжэўская Крысціна, дыплом 3 ступені

ДУА «Беларускамоўная гімназія N2»
222120 Мінская вобл.,
г. Барысаў, вул. Н-Нёман, 22

Навiны 17.04.2012

14 красавіка ў гімназіі праходзіла спартыўнае свята сярод 7 класаў "Вас выклікае спартландыя" у рамках дэкады здароўя "Духоўнасць і маральнасць супраць алкаголя і піва".
І месца - 7В
ІІ месца - 7А
ІІІ месца - 7Б

"ГІМНАЗІЧНЫ КАЛЕЙДАСКОП"

Выпуск 13 - Красавік

Навiны 17.04.2012

У пачатку красавіка ў гімназіі прайшоў конкурс чытальнікаў сярод 3-4 класаў. Маленькія ўдзельнікі паказалі сябе сапраўднымі аратарамі, за што і былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Конспект лекций по высшей математике. Полный курсСупертренинг. Математика. Материалы для подготовки к централизованному тестированиюРусский язык. Орфография. Подготовка к централизованному тестированиюФизика. Справочник для старшеклассников и поступающих в вузы. Полный курс подготовки к выпускным экзаменам

Навiны 20.03.2012

17 сакавіка прайшоў інтэлектуальны марафон сярод 5-6 класаў «Гэты цудоўны свет кніг».

Навiны 10.03.2012

10 сакавіка праходзілі спаборніцтвы па футболу сярод 9-11 класаў.
Віншуем 10 "Б" клас з першым месцам.

Навiны 11.03.2012

Стрэльба!
Віншуем нашых пераможцаў!
1. Бондар Святлана
2. Ермачонак Кацярына
3. Макрыцкі Дзмітрый
4. Ляпковіч Мікіта
5. Іваноў Міхаіл

Каманда заняла 1 месца ў спаборніцтвах па стрэльбе.

Навiны 10.02.2012

10.02.2012 10 лютага ў гарадской бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева праходзілі спаборніцтвы па збору пазлаў. Віншуем нашых пераможцаў, якія занялі ІІ месца.

Навiны 09.02.2012

09.02.2012 8 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень юнага героя-антыфашыста. Не выключэннем стала і гімназія. Нашы піянеры выступілі ў малодшых класах, каб нагадаць пра подзвігі славутых піянераў-герояў.

Навiны 04.02.2012

Праграма правядзення вечара сустрэчы з выпускнікамі ў ДУА Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава
4 студзеня 2012 г.


10.00-17.00 Дзень адкрытых дзвярэй. Сустрэча выпускнікоў з класнымі кіраўнікамі
17.00-17.30 Рэгістрацыя выпускнікоў
17.30-19.00 Канцэртная праграма
Гімназія збірае сяброў

Навiны 31.01.2012

28 студзеня ў гімназіі прайшоў інтэлектуальны марафон сярод 9-11 класаў, прысвечаны 200-годдзю перамогі ў вайне 1812 года.

Навiны 24.01.2012

Традыцыйна ў гімназіі праводзіцца свята “Пасвячэнне ў гімназісты”, дзе галоўнымі ўдзельнікамі з’яўляюцца нашы вучні 5-х класаў. Яны з гонарам падцвяджаюць гэтае званне.
21 студзеня на прасторах нашай гімназіі прайшло спартыўнае свята “Вас выклікае спартландыя” сярод вучняў 4-х класаў. Удзельнікі свята паказалі свае найлепшыя спартыўныя навыкі, у выніку ўсе вучні атрымалі дыпломы.

Навiны 09.01.2012

У лістападзе і снежне праходзіла акцыя "Анёл у тваім сэрцы", сутнасць якой заключалася ў тым, каб дапамагчы дзецям-інвалідам. Вучні нашай гімназіі сабралі 323 000 рублёў, якія пайшлі на дапамогу Махнюку Мікіце. Вялікая ўдзячнасць усім класам за актыўны ўдзел, асабліва 5В, 8А і 8Б.

Навiны 18.12.2011

8 снежня дзве каманды нашай гімназіі (юніоры “Прыз”, ювеналы “Святло ў канцы тунэля”) прынял ўдзел у XIV рэспубліканскім інтэлект-рынге “Кубак правінцыі – 2011” у г. Лепелі.
Каманда ювеналаў прывезла 3 дыпломы: 1-е месца за медыа-тэст-гульню “Экспрэс-эрудыт”, 2-е месца за гульню “Што? Дзе? Калі?” і 2-е месца за медыа-тэст-гульню “Медыа-азбука”.



Навiны 1-3.12.2011

1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Нашы вучні прымалі ўдзел у мерапрыемстве: запальвалі свечкі ў памяць загінуўшым ад СНІДу, рабілі квілт, чырвоныя стужкі як сімвал супраць СНІДу.

3 снежня ў нашай гімназіі прайшло спаборніцтва па піянерболу сярод 5-х і 6-х класаў. Удзельнікі атрымалі вялікае задавальненне, добры настрой.

Навiны 25.09.2011

З 12 па 17 верасня ў нашай гімназіі быў праведзены Тыдзень спорту і здароўя”. Найбольш цікавымі і захапляльнымі сталі спартландыя паміж вучнямі 3-х класаў і спаборніцтва па футболу паміж 10-11 класаў, а таксама восеньскі крос-эстафета.

Вучні паказалі высокія спартыўныя дасягненні.

Навiны 30.08.2011

Дарагія настаўнікі і вучні!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў, з пачаткам новага навучальнага года.
Жадаем вам плённай вучобы, актыўнага школьнага жыцця. Няхай будзе шчаслівым ваша пажарожжа ў краіну ведаў. Жадаем вам настойлівасці і веры ў сябе, а настаўнікам пажадаем мудрасці і цярплівасці, сілы духу і любові да вучняў.

Моцнага ўсім здароўя, шчасця, дабрабыту ў новым навучальным годзе.

Навiны 29.05.2011

Урокі Мужнасці

Штогод 23 лютага піянерамі і членамі БРСМ праводзяцца ўрокі Мужнасці, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны з выступленнем палкоўніка ў адстаўцы Ясінскага Канстіанціна Максімавіча.

Акцыя “Я – грамадзянін РБ”

Да дня Канстытуцыі піянерамі і акябратамі гімназіі было падрыхтавана і праведзена мерапрыемства, прысвечанае дню Канстытуцыі РБ. Вучні 8-11 класаў атрымалі членскія білеты і падарункі прэзідэнта “Я – грамадзянін РБ”.



Прыём у піянеры


Традыцыйным стала правядзенне прёма вучняў у піянеры ў афганскім музеі гімназіі. Дзеці з нецярпеннем чакалі гэтага ўрачыстага моманту. Яны доўга рыхтаваліся: праводзілася агітацыйная работа, рэпетыці ўрачыстага абяцання, вершаў. Гэты дзень настаў. Прыём піянераў быў прысвечаны Дню Перамогі. Яшчэ 78 піянераў папоўнілі рады піянерскай дружыны імя Героя Савецкага Саюза М.Г.Мармулёва.

9 мая

Да Дня Перамогі быў арганізаваны канцэрт з удзелам ветэрана ВАВ. Члены БРСМ з цікавасцю слухалі выступленне ветэрана, а ў канцы мерапрыемства сакратар ПА “БРСМ”выступілў са словамі падзякі.

Официальный интернет-портал  Президента Республики Беларусь
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Минский городской методический портал
Детский правовой сайт
Интернет портал Молодежь Беларуси
Министерство образования Республики Беларусь
Совет Министров Республики Беларусь

Галоўная | Пра гімназію | Гісторыя | Адміністрацыя | «Адно акно» | Вучэбная дзейнасць | Выхаваўчая дзейнасць | Эстэтычнае выхаванне | Сацыяльна-псіхалагічная служба | Бацькам | Настаўнікам | Фарміраванне нацыянальнай культуры | Платныя паслугі | Нашы музеi, студыі, цэнтры | Нашы таленты | "ГІМНАЗІЧНЫ КАЛЕЙДАСКОП" | Архiў навін | Жарты пра школу | Фотаздымкi | Кантакты | Электронное обращение | Год кнігі | Карта сайта


Назад к содержанию | Назад к главному меню
Яндекс.Метрика